Youth@Minsk
x = independently organized TED event

This event occurred on
May 18, 2019
12:00am - 4:00pm +03
(UTC +3hrs)
Minsk, Minskaya voblasts'
Belarus

Першая вялікая інтэлектуальная канферэнцыя TEDxYouth@Minsk, спікерамі якой стануць 10 беларускіх старшакласнікаў, пройдзе ў Мінску на сцэне канцэртнай залы Prime Hall 18 мая 2019 года. Упершыню для руху TEDx у нашай краіне ўсе выступленні спікераў будуць гучаць на беларускай мове. Удзел у TEDxYouth@Minsk для гледачоў – бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Спікеры:
Ілля Баркоўскі прадставіць праект па ўстаноўцы ў горадзе QR-кодаў з інфармацыяй пра помнікі архітэктуры і іх аўтараў;

Анастасія Шор прадставіць ўласны турыстычны брэнд роднага горада;

Максім Хамета прэзентуе канцэпцыю інтэрнэт-платформы ўліку дасягненняў школьнікаў, якая дапаможа сфарміраваць партфоліо для будучых работадаўцаў;

Крысціна Байко раскажа аб працэсе стварэння інтэрактыўнага гіда па актуальных турыстычных маршрутах беларускай сталіцы для падлеткаў з іншых гарадоў і краін;

Сяргей Берлін пазнаёміць слухачоў з канцэпцыяй вялікага інклюзіўнага шахматнага турніру з удзелам слабавідушчых людзей;

Цімафей Стамброўскі раскажа аб тым, як стварае навучальных робатаў для выкладання школьнага курса фізікі;

Паліна Мураева падзеліцца канцэптуальнай ідэяй асаблівай арт-прасторы, дзе людзі атрымаюць магчымасць вучыцца розным спосабам самавыяўлення незалежна ад асаблівасцей свайго фізічнага стану;

Мікіта Абрамчук прадэманструе распрацаваныя ім відовішчныя інтэрактыўныя ўрокі фізікі і хіміі з «навуковымі фокусамі», прызначаныя для школ і інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця;

Юлія Стэфняк прадставіць гарадскі мабільны навігатар для людзей, якія перамяшчаюцца ў інвалідных крэслах, і мам з дзіцячымі каляскамі;

Артур Царыковіч падзеліцца вопытам рэалізацыі мабільнага прыкладання для распазнання і прадастаўлення інфармацыі аб творах выяўленчага мастацтва.

Prime Hall
pr. Pobeditelei, 65
Minsk, Minskaya voblasts', 220000
Belarus
Event type:
Youth (What is this?)
See more ­T­E­Dx­Youth@­Minsk events

Speakers

Speakers may not be confirmed. Check event website for more information.

Анастасія Шор

Вучаніца
Вучаніца 10 класа гімназіі №1 г. Жодзіна

Артур Царыковiч

Вучань
Вучань 10 класа сярэдняй школы №11 г. Слуцк

Ілля Баркоўскі

Вучань
Вучань 11 класа сярэдняй школы №33 г. Гомель

Крысціна Байко

Вучаніца
Вучаніца 11 класа гімназіі №16 г. Мінск

Максім Хамета

Вучань
Вучань 11 класа гімназіі №33 г. Мінск

Мікіта Абрамчук

Вучань
Вучань 10 класа сярэдняй школы №3 г. Вілейка.

Паліна Мураева

Вучаніца
Вучаніца 10 класа сярэдняй школы №10 г. Мінск

Сяргей Берлін

Вучань
Вучань11 класа ліцэя №1 імя А.С. Пушкіна г. Брэст

Цімафей Стамброўскі

Вучань
Вучань 10 класа сярэдняй школы №11 г. Слуцк

Юлія Стэфняк

Студэнтка
Студэнтка філіяла БДУІР "Мінскі радыетэхнічны каледж"

Organizing team

Ina
Karnei

Minsk, Belarus
Organizer

Anna
Kozlova

Minsk, Belarus
Co-organizer