Наколькі свабодная наша прэса?
1,555,825 plays|
Трэвар Цім |
TED2016
• February 2016
У ЗША, згодна Першай папраўцы Канстытуцыі, прэса мае права публікаваць сакрэтную інфармацыю, якую павінна ведаць грамадства. Сачэнне з боку ўладаў зрабіла перадачу інфармацыі вельмі небяспечнай для інфарматараў — крыніцы амаль усіх важных дадзеных аб нацыянальнай бяспецы з часоў трагедыі 11 верасня. У гэтай кароткай ды змястоўнай гутарцы сузаснавальнік Фонду Свабоды Прэсы і сябра TED Трэвар Цім гаворыць аб нядаўняй гісторыі дзеянняў ўрада ў адносінах да асобаў, якія выкрываюць злачынствы і несправядлівасць, і выступае за тэхналогіі, якія могуць дапамагчы ім зрабіць гэта бяспечна і ананімна.